БЕЛ Ł РУС

Пракурор назваў прычыну абрушэння моста ў Генуі

15.08.2018 / 13:59

Nashaniva.com

Абрушэнне аўтамабільнага моста ў Генуі адбылося з-за чалавечай памылкі, размовы пра выпадковасць няма, заявіў пракурор італьянскага горада Франчэска Коццы, піша ria.ru.

Паводле яго слоў, пракуратуры, якая адкрыла справу, трэба будзе сабраць дакументы і паказанні, якія адносяцца да будаўніцтва моста і работ па яго абслугоўванні.

«Мы павінны адказаць на адно-адзінае пытанне: чаму гэта здарылася? Гэта наша задача, дзеля яе мы зробім усё неабходнае», — дадаў ён.

Пры гэтым міністр эканамічнага развіцця Італіі, віцэ-прэм'ер Луіджы Дзі Маё ўсклаў усю адказнасць за абвальванне моста на кампанію Autostrade per l'Italia, якая займаецца кіраваннем і ўтрыманнем аўтадарог краіны. Паводле яго слоў, міністэрства ўжо пачало працэдуру скасавання канцэсійных пагадненняў з Autostrade per l'Italia.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула