БЕЛ Ł РУС

Часопіс Time прадалі другі раз за год

17.09.2018 / 12:02

Nashaniva.com

Амерыканскі медыяхолдынг Meredith Corp. прадаў часопіс Time бізнэсмену Марку Бэніёфу і яго жонцы Лін за 190 мільёнаў даляраў наяўнымі. Здзелка будзе зачынена на працягу 30 дзён, паведаміла газета The Wall Street Journal. 

Бэніёф і яго жонка купілі часопіс як прыватныя асобы. Здзелка не звязаная з кампаніяй Salesforce.com Inc., якая належыць Бэніёфу. Пара разглядае куплю Time як сямейнае капіталаўкладанне, сказаў CNN галоўны рэдактар Time Эдвард Фелсенталь. 

Марк і Лін Бэніёф не стануць умешвацца ў рэдакцыйную палітыку Time, гэтым будзе займацца цяперашняя каманда часопіса, піша Reuters са спасылкай на заяву Meredith. 

Meredith плануе накіраваць атрыманыя ад продажу грошы на пагашэнне запазычанасцяў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула