БЕЛ Ł РУС

Асляпіла сонца: дзяўчына выехала на сустрэчную, дзе сутыкнулася з іншым аўто, у якім мама загінула, а бацька і сын у бальніцы ФОТА

18.09.2018 / 9:19

Nashaniva.com

Фота ДАі Гродна

Аварыя са смяротным вынікам адбылася 17 верасня на Воранаўшчыне. У аварыю трапілі аўтамабілі гарадзенцаў, паведамляе ДАІ Гродна.

Дзяўчына на «Маздзе» рухалася з вёскі Забалаць у кірунку Гродна. Выехала на другую палову праезнай часткі і далей на абочыну. Кіроўца «Рэно», каб пазбегнуць сутыкнення, спрабаваў аб'ехаць сустрэчны аўтамабіль па сваёй абочыне, але з гэтага нічога не выйшла.

Жонку, што сядзела на заднім сядзенні, і пяцігадовага сына, які быў у бустэры, змясцілі ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. Праз дзве гадзіны жанчына памерла. Муж змешчаны ў хірургічнае аддзяленне.

Дзяўчына-кіроўца «Мазды» сказала, што яе асляпіла сонца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула