БЕЛ Ł РУС

У Асанжа могуць забраць ката, калі ён не стане прыбіраць за жывёлай ФОТА

17.10.2018 / 09:23

Фота з уласнага твітара ката

Сузаснавальнік WikiLeaks Джуліян Асанж атрымаў спіс правілаў пражывання ў пасольстве Эквадора ў Лондане (на тэрыторыі пасольства ён жыве ад 2012 года). Сярод прадпісанняў — прыбіраць за сабой ванны пакой і лепш глядзець ката.

Калі Асанж не прыслухаецца да рэкамендацый, ката могуць забраць і змясціць у прытулак.

У прыватнасці, сузаснавальніка WikiLeaks папрасілі сачыць за «дабрабытам, харчаваннем і гігіенай» ката.

Эквадорскае пасольства таксама згадзілася часткова аднавіць Асанжу інтэрнэт, які ў яго забралі ў сакавіку пасля «ўмяшання ў справы іншых краін».

Кот часта глядзіць з акна на журналістаў, фота shutterstock.com

Кот, якога Асанжу падарылі яго дзеці, часта з акна пасольства назірае за журналістамі, якія збіраюцца звонку.

У ката нават ёсць свой акаўнт у «Твітары». Няясна, што менавіта ў адносінах Асанжа з катом не задавальняла Эквадор.

Police counterpurrveillance alert!
Crossed arms
black mittens
no match
for
this kitten @wikileaks #dnc #assange pic.twitter.com/pnB5NGcIAA

— Embassy Cat (@EmbassyCat) 3 августа 2016 г.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула