Грэнляндыя прагне незалежнасьці
Сёньня на самым вялікім востраве планеты пройдзе рэфэрэндум аб самакіраваньні.
Калі карэннае насельніцтва інуіты прагаласуе «за», то Даніі давядзеццца перадаць Грэнляндыі амаль усе паўнамоцтвы, апроч пытаньняў замежнай палітыкі і і абароны. Аднак мясцовае насельніцтва верыць, што неўзабаве справа дойдзе і да поўнай незалежнасьці іх краю.
«Паверце, мы будзем незалежныя, і я хачу, каб гэта здарылася пры маім жыцьці», ‑‑ кажа прэм‑ер‑міністар Грэнляндыі Ханс Энаксэн.
Грэнляндцы і без таго карыстаюцца шырокай аўтаноміяй з 1986 г., яны нават выйшлі з ЭС — паколькі эўрасаюзаўскія абмежаваньні ставілі пад удар рыбалоўства, піша Русский Newsweek.
Грэнляндыя - тэрыторыя плошчай 2 млн 166 тыс. кв км (13‑я ў сьвеце, але больш за 80% складае вада),
Насельніцтва — 57 тыс. чалавек. 50 тыс. складае мясцовае насельніцтва інуіты.
Грэнляндыя была адкрыта вікінгамі ў ІХ ст., і ўжо ў ХІ ст. прыняла хрысьціянства. З 1262 г. і да пачатку XVIII ст. належыла Нарвэгіі. Потым стала калёніяй Даніі.
З 1979 г. парлямэнцкая дэмакратыя ў межах канстытуцыйнай манархіі, аўтаномная правінцыя Даніі.
Сталіца Нуук, знаходзіцца на паўднёвым захадзе вострава. У сталіцы жыве 14 тыс. чалавек. У Нууку нарадзіўся знакаміты гулец зборнай Даніі па футболе Еспэр Гронк'яэр.
Горад Нуук.
Вароты ў Грэнляндыю.