БЕЛ Ł РУС

СК пацвердзіў затрыманні ў Пухавіцкім раёне

26.10.2018 / 10:07

Nashaniva.com

Следчым камітэтам распачата крымінальная справа ў дачыненні да старшыні Пухавіцкага райвыканкама, паведамляецца ў тэлеграм-канале ведамства.

Галоўным упраўленнем па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі цэнтральнага апарата СК расследуецца крымінальная справа аб злачынствах карупцыйнай скіраванасці ў дачыненні да старшыні Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта і іншых асоб.

Дадзеная крымінальная справа заведзеная па матэрыялах Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС.

У цяперашні час да падазраваных ужыта мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Следчыя сумесна з супрацоўнікамі міліцыі праводзяць комплекс аператыўных мерапрыемстваў і следчых дзеянняў, накіраваных на ўсталяванне ўсіх абставінаў супрацьпраўнай дзейнасці фігурантаў крымінальнай справы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула