На Дзяды рэстаран у Курапатах не будзе працаваць па «тэхнічных прычынах»
28 кастрычніка, у нядзелю, рэстаран «Паедзем паядзім», што знаходзіцца каля ўрочышча Курапаты, працаваць не будзе «па тэхнічных прычынах». Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку Павел Севярынец.
У нядзелю ў Курапатах адбудзецца традыцыйная акцыя памяці на Дзяды. Яе ўдзельнікі пройдуць ад ст. метро «Парк Чалюскінцаў» да ўрочышча, каб ушанаваць памяць расстраляных сталіністамі.
Таксама нагадаем, што каля ўваходу ў рэстаран ад канца мая ладзяцца пікеты пратэсту. Іх удзельнікі патрабуюць зачыніць «рэстаран на костках».