У аварыі пад Калугай загінулі трое беларусаў-вахтавікоў, яшчэ шасцёра ў бальніцы
Ураніцы 6 лістапада ў Калужскай вобласці Расіі адбылася аварыя з вялікай колькасцю загінулых.
У мікрааўтобусе «Сітраен» рабочыя з Гомельшчыне ехалі ў Маскву на вахтавую працу. Выбраліся з вечара, і пад раніцу стомлены кіроўца заснуў. Праз сустрэчную паласу ён з'ехаў у кювет, дзе на высокай хуткасці ўрэзаўся ў дрэва.
Як паведамляе мясцовы канал НікаТВ, у выніку аварыі на месцы загінулі тры чалавекі, яшчэ шасцёра былі шпіталізаваныя з траўмамі рознай ступені цяжкасці.