БЕЛ Ł РУС

Чэскі мабільны апэратар Vodafone вывучыў беларускую мову

5.12.2008 / 14:44

mfront.net

«Адбыліся дасьледаваньні, на падставе якіх мы абралі самыя шматлікія меншасці ў Чэхіі, і мы далі загад, каб на мовах гэтых меншасцяў была перакладзена самая выкарыстоўваная інфармацыя аб абанентскіх паслугах», — тлумачаць мэнэджэры кампаніі.

Чэскі мабільны апэратар Vodafone больш за два месяцы выкарыстоўвае галасавое самаабслугоўванне для сваіх абанентаў, «нагаворанае» таксама й па-беларуску.

«Па нумары *77 (самаабслугоўванне для кліентаў) была выкладзеная інфармацыя аб карыстанні абаненцкімі паслугамі на шасці мовах, апроч чэшскай ды ангельскай. Сярод тых моваў ёсць і беларуская», - сказаў прадстаўнік Vodаfonе Лукаш Кропік.

«Мы правялі даследаванні, на падставе якіх мы абралі самыя шматлікія меншасці ў Чэхіі, і мы далі загад, каб на мовах гэтых меншасцяў была перакладзена самая выкарыстоўваная інфармацыя аб абаненцкіх паслугах», — тлумачыць ён.

Нагадаем, на Беларусі працягваецца грамадзянская кампанія за беларусізацыю мабільнага аператара MTS, арганізуюць якую «Малады Фронт» і «Моладзь БНФ».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула