Лукашэнка пра ажыятажную куплю танных кватэр у Мінску: Дамовы — разарваць, кіраўнікоў — у СІЗА
president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка сёння на семінары-нарадзе аб павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу распавёў пра абуральны выпадак у Мінску з купляй і перапродажам кватэр, піша БелТА.
Гаворка ішла пра будаўніцтва ў Мінску жылля па прымальных коштах, аднак некаторыя ўпэўнівалі, што ў гэтым пытанні ёсць карупцыйныя рызыкі.
«Я не мог зразумець, як тут можа быць карупцыя, калі гарвыканкам будзе фактычна будаваць і прадаваць гэтае жыллё. Падведамаснае гарвыканкаму прадпрыемства ўзяло на сябе абавязацельства з рэнтабельнасцю ў 5% пабудаваць жыллё, аддаць яго гарвыканкаму па такой цане, як абяцалі, … а вы (гарадскія ўлады) там камандуйце: хочаце — прадасцё па рынкавым кошце, хочаце — малазабяспечаных, шматдзетных туды пасяліце», — распавёў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, ён дазволіў будаўніцтва па такой схеме. А нядаўна яму паведамілі, што больш за 60 такіх кватэр, пабудаваных па цане за метр квадратны, эквівалентнай $ 650, купілі нейкія дзялкі для наступнага перапродажу па больш высокай рынкавай цане. «54 ці 56 паспелі прадаць кватэр. А дзе старшыня гарвыканкама? Па-мойму, у Цэнтральным раёне гэта было. А дзе кіраўнікі гэтага раёна?» — задаў рытарычнае пытанне беларускі кіраўнік.
«Учора мною было прынята рашэнне — усіх да адзінага ў следчы ізалятар, надзець кайданкі, разабрацца з усімі і вярнуць грошы народу», - заявіў ён.