БЕЛ Ł РУС

Дэпутат Дзярждумы: Можа, беларусы хочуць уз'яднацца з Расіяй, як крымчане? Чаму б не даць такое права? 

26.12.2018 / 08:11

Nashaniva.com

Рэферэндум у Крыме ў 2014 годзе прайшоў пад кантролем «зялёных чалавечкаў», фота Валянціна Свістунова

Пра гэта дэпутат Дзярждумы Расіі Міхаіл Дзегцяроў заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу «Дождь». Дэпутаты і сенатары РФ чакалі вынікаў перамоваў Лукашэнкі і Пуціна, і журналісты апытвалі іх наконт бягучых пытанняў, у тым ліку і наконт дачыненняў Беларусі і Расіі.

«Цалкам магчыма, што народ хоча ўз'яднання з Расіяй? Чаму б не даць такое права — выказацца. Зрабіць саюзную дзяржаву не на прынцыпах, якія не працуюць 20 гадоў, а на іншых прынцыпах. Спытаць народ, як вы хочаце жыць з Расіяй у саюзнай дзяржаве? Можа, народ хоча ўз'яднацца, як крымчане? Трэба спытаць беларусаў. Такое пытанне, якое трэба рашыць», — мяркуе Дзегцяроў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула