БЕЛ Ł РУС

Расія прапануе жыхарам былога СССР расійскае грамадзянства і гектар зямлі на Далёкім Усходзе

29.12.2018 / 19:54

Nashaniva.com

Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які дае права атрымаць у бязвыплатнае карыстанне зямельны ўчастак на Далёкім Усходзе замежнікам. Прэтэндаваць на зямельныя ўчасткі змогуць удзельнікі дзяржаўнай праграмы па аказанні садзейнічання добраахвотнаму перасяленню ў Расію суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, у першую чаргу з краін былога СССР, у тым ліку Беларусі.

Адпаведны закон падпісаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Згодна з дакументам участак можа перайсці ва ўласнасць ўдзельніку дзяржаўнай праграмы пасля атрымання грамадзянства Расіі.

Згодна з законам аб «далёкаўсходнім гектары» кожны грамадзянін Расіі можа адзін раз атрымаць у бязвыплатнае карыстанне зямельны ўчастак на Далёкім Усходзе. Плошча ўчастка не можа перавышаць 1 гектар на чалавека.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула