БЕЛ Ł РУС

Беларусаў сёлета плануюць аштрафаваць амаль на 135 мільёнаў рублёў

21.01.2019 / 20:40

Nashaniva.com

У дакуменце пад назвай «Бюджэт Рэспублікі Беларусь для грамадзян на 2019 год», апублікаваным на сайце Міністэрства фінансаў, адзначана, што ў 2019 годзе сума паступленняў ад штрафаў у бюджэт Беларусі запланавана на ўзроўні 134 мільёны 400 тысяч рублёў. Гэта 4,8% у структуры непадатковых даходаў.

Усяго непадатковыя даходы бюджэту-2019 складуць 2,8 мільярда рублёў. Яны ўключаюць: даходы ад выкарыстання маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці (60,2%), даходы ад ажыццяўлення дзейнасці, што прыносіць даходы (15,7%), штрафы (4,8%); iншыя непадатковыя даходы (19,3%).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула