БЕЛ Ł РУС

Футбаліста Іллю Лухвіча пакінулі на суткі. На яго і яго дзяўчыну могуць яшчэ і завесці справу за махлярства

23.01.2019 / 17:37

УШ

Цяпер лёс «футбаліста-гоншчыка» Іллі Лухвіча будзе вырашаць Следчы камітэт.

Хлопца пакінулі пад вартай як мінімум да 24 студзеня.

Гэтую інфармацыю «Нашай Ніве» пацвердзіў бацька хлопца Аляксандр Лухвіч.

Чытайце: Футбаліст ганяе па Мінску на дарагой машыне і фіксуе «подзвігі»-парушэнні ў сябе ў інстаграме ВІДЭА

Чытайце: «Футбаліста-гоншчыка» Лухвіча затрымалі, мамчына аўто арыштавалі. Бацька: Мне сорамна за сына

Тым часам афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова паведаміла, што справай гора-футбаліста цяпер займаецца Следчы камітэт. Праводзіцца праверка, па яе выніках будзе — ці не будзе — разглядацца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы за махлярства. А гэта да 3 гадоў пазбаўлення волі (калі махлярства здзейсненае неаднаразова — то нават да 4 гадоў).

У чым канкрэтна падазраюць Лухвіча, следчыя пакуль не ўдакладнілі.

Прычым праверка праводзіцца не толькі ў дачыненні да Іллі, але і да яго 18-гадовай дзяўчыны Настассі, якая, дарэчы, вучыцца ў Акадэміі МУС на першым курсе.

Ілля і Анастасія, фота з Інстаграма

Нагадаем, Ілля Лухвіч адзначыўся шматлікімі парушэннямі правілаў дарожнага руху, якія сам здымаў на відэа і сам выкладваў у сеціва. Ездзіў ён на уседарожніку «Інфініці», які належыць яго маці. Часам на «Інфініці» хлопец прымацоўваў чырвона-сінія ліхтары, вельмі падобныя на міліцэйскую мігалку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула