БЕЛ Ł РУС

Ніна Мацяш. In memoriam

19.12.2008 / 13:54

Юры Губарэвіч

Піша Юры Губарэвіч, намеснік старшыні Руху за Свабоду.

Сёння не стала Ніны Мацяш.

Яна была чалавекам магутнай волі і працаздольнасці. Яна пераадольвала хваробу і была ўзорам вернасці ідэалам, Бацькаўшчыне.

Пры яе вялікай асабістай мужнасці яна заставалася асобай далікатнай, адчувальнай, пяшчотнай і праніклівай. Ніна Мацяш успрымала прыгажосць свету шырока расплюшчанымі дзіцячымі вачыма. І з лёгкасцю знаходзіла агульную мову з дзецьмі.

Бывае, ідзеш па горадзе і бачыш — пад шатамі дрэваў стаіць яе вазок. Спадарыня Ніна працуе, нешта слухае або проста размаўляе са знаёмымі. Адчуваеш ‑‑ усё добра, усё як мае быць. Гэта як сонца. Яно заходзіць і ўзыходзіць. І ёсць жыццё, пакуль ёсць гэты сонцазварот.

Яе апошнім вялікім перакладам быў «Маленькі прынц». Гэты прынц — яна сама. Гэта пра яе. Гэты пераклад Ніна Мацяш пакінула нам замест аўтабіяграфіі.

Светлая ёй памяць!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула