БЕЛ Ł РУС

У Мінску могуць стварыць цэнтр для прыёму расійскага школьнага экзамену

15.02.2019 / 16:24

Nashaniva.com

Расійскі цэнтр прыёму Адзінага дзяржэкзамену (АДЭ) можа быць створаны ў Мінску з адначасовым стварэннем аналагічнага беларускага цэнтра ў Маскве, паведаміў міністр навукі і вышэйшай адукацыі Расіі Міхаіл Кацюкоў на сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі ў Сочы, піша БелТА.

«Немалаважным лічым далейшую інтэграцыю нашых выніковых выпрабаванняў для школьнікаў. Прапаную абдумаць пытанне адкрыцця ў Мінску цэнтра прыёму АДЭ і ў Маскве цэнтра тэсціравання. Гэта можна ў ходзе нашых бліжэйшых кантактаў абмеркаваць і, магчыма, інтэграцыю двух гэтых інстытутаў паміж сабой», — сказаў Міхаіл Кацюкоў.

Ён нагадаў, што беларускія грамадзяне сёння могуць паступаць практычна ва ўсе расійскія ўніверсітэты на праграмы ад бакалаўрыяту да аспірантуры.

«Цяпер у расійскіх ВНУ вучацца практычна 14 тысяч студэнтаў і аспірантаў з Беларусі (і значная частка на вочнай форме навучання і на бюджэтнай аснове)», — адзначыў расійскі міністр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула