БЕЛ Ł РУС

Дзясяткі вайскоўцаў збеглі ад Мадуры ў Калумбію

24.02.2019 / 8:14

Больш за 60 венесуэльскіх вайскоўцаў і прадстаўнікоў Нацыянальнай гвардыі папрасілі прытулку ў Калумбіі ў суботу. Пра гэта паведаміў кіраўнік калумбійскай міграцыйнай службы Крысціян Кругер.

«Да нас ужо звярнуліся больш за 60 чалавек з Узброеных сіл і Нацгвардыі Венесуэлы. Большасць перайшлі мяжу ў раёне моста Сімона Балівара», — сказаў ён, выступаючы ў Кукуце на мяжы з Венесуэлай.

Паводле Кругера, прашэнні аб прытулку венесуэльскіх вайскоўцаў будуць разгледжаны ў адпаведнасці са стандартнай працэдурай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула