БЕЛ Ł РУС

Карпенка атрымаў вымову ад Лукашэнкі і цяпер прапануе абмежаваць мабільнікі ў школах

25.02.2019 / 21:51

Nashaniva.com

Міністр адукацыі Ігар Карпенка прапануе налажыць шэраг абмежаванняў на школьнікаў: у прыватнасці, скараціць выкарыстанне мабільных тэлефонаў і ўвесці пералік забароненых прадметаў i рэчываў, паведамляе БелТА.

Фота: pixabay.

Лукашэнка аб'явіў вымову міністру адукацыі Карпенку

«На базе рэспубліканскага цэнтра псіхалагічнай дапамогі будзе арганізавана анлайн кругласутачнае аказанне экстраннай псіхалагічнай дапамогі дзецям, а таксама кансультаванне бацькоў. Будзе праводзіцца дыстанцыйнае кругласутачнае кансультаванне педагогаў-псіхолагаў па пытаннях аказання дапамогі ўдзельнікам адукацыйнага працэсу», — праінфармаваў Ігар Карпенка.

Акрамя гэтага, Мінадукацыі сумесна з МНС, МУС, Міністэрствам абароны і іншымі ведамствамі прыступіць да распрацоўкі тыпавога палажэння аб забеспячэнні бяспекі навучэнцаў.

«Лічым таксама правільным зацвердзіць пералік прадметаў i рэчываў, забароненых да захоўвання і выкарыстання навучэнцамі, увядзенне абмежавання права карыстання сродкамі мабільнай сувязі ва ўстановах адукацыі, а таксама іншыя меры бяспекі», — дадаў Ігар Карпенка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула