БЕЛ Ł РУС

Набрала прадуктаў і пабегла міма касы: у Віцебску студэнтка абрабавала краму

28.02.2019 / 14:56

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося вечарам 26 лютага ў краме на вуліцы Петруся Броўкі, паведамляе абласная міліцыя.

Пакупніца зайшла ў краму каля 20.30. Прадаўцы адразу звярнулі ўвагу на дзіўную дзяўчыну, якая зайшла ў гандлёвую залу без кошыка, і стала браць з прылаўкаў спіртное і прадукты. Прайшоўшы ўсю залу, стала каля касы, але не спяшалася разлічыцца за тавар. Праз нейкі час прабегла міма касы, а на выхадзе з крамы адштурхнула адну з работніц.

Міліцыянты неўзабаве затрымалі дзяўчыну. Гэта была раней неаднаразова судзімая 23-гадовая студэнтка. Заведзена крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула