БЕЛ Ł РУС

Хлопец выйшаў на дарогу пабіцца з сябрам і трапіў пад машыну

25.03.2019 / 17:30

Nashaniva.com

Наезд адбыўся на аўтадарозе «Баранавічы-Гродна» ў Слонімскім раёне, паведамляе ДАІ.

«Аўдзі» збіла чалавека, які выйшаў з «Мерседэса». Ён трапіў у рэанімацыю. Да гэтага хлопцы адпачывалі ў вёсцы Касцяні, выклікалі таксі і на ім вярталіся ў Ваўкавыск. У салоне паміж імі ўзнікла бойка, якая працягнулася пасля таго, як кіроўца спыніўся. Кіроўца «Аўдзі» бачыў аўтамабіль са святлом фар і аварыйнай сігналізацыяй, аднак наезду не пазбег.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула