БЕЛ Ł РУС

Грузінская апазіцыя анансавала новыя акцыі пратэсту. Прэзідэнт краіны знаходзілася ў Мінску

21.06.2019 / 07:28

Nashaniva.com

Ноччу сілавікам ўдалося адціснуць мітынгоўцаў ад будынка парламента. Для разгону натоўпу выкарыстоўвалі гумовыя кулі, вадамёты і слёзацечны газ, пацярпелі дзясяткі чалавек.

Апазіцыя Грузіі ў пятніцу правядзе новую акцыю пратэсту на праспекце Руставелі ў Тбілісі, дзе знаходзіцца парламент краіны, заявіў кіраўнік партыі «Адзіны нацыянальны рух» Грыгол Вашадзэ.

«А 19.00 (18:00 па Мінску) мы збіраемся на праспекце Руставелі, дзе мы прадставім наш план дзеянняў грамадству», — сказаў Вашадзэ.

Апазіцыя патрабуе адстаўкі спікера парламента Іраклія Кабахідзэ і замены мажарытарнай выбарчай сістэмы на прапарцыйную, дадаў лідар партыі «Еўрапейская Грузія» Гіга Бакерыя.

Цікава, што прэзідэнт краіны Саломэ Зурабішвілі ў чацвер вечарам прыляцела ў Мінск на адкрыццё Еўрапейскіх гульняў.

У Тбілісі выхадка расійскага дэпутата справакавала масавыя пратэсты ВІДЭА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула