БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што ЗША больш не будуць мець справу з брытанскім паслом

8.07.2019 / 22:59

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон больш не будзе мець справу з брытанскім паслом Кімам Дэракам.

«Мы больш не будзем мець з ім справу», — напісаў ён у твітары

Таксама Трамп раскрытыкаваў прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Тэрэзу Мэй.

«Я заўсёды быў вельмі крытычна настроены ў пытанні таго, як прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй праводзіць Brexit. Які беспарадак яна і яе прадстаўнікі навялі. <…> Добрыя навіны для цудоўнага Злучанага Каралеўства — гэта тое, што ў іх хутка будзе новы прэм'ер-міністр», — адзначыў Трамп.

7 ліпеня стала вядома, што амбасадар Брытаніі ў ЗША Кім Дэрак лічыць амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа некампетэнтным, ранімым і здольным ганебна скончыць свой тэрмін — пра гэта гаварылася ў канфідэнцыйных унутрыміністэрскіх лістах, якія ён пісаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула