БЕЛ Ł РУС

У Іўеўскім раёне хлопец катаўся на скрадзеным грузавіку па школьным стадыёне

1.08.2019 / 16:23

Nashaniva.com

У Іўеўскім раёне малады чалавек скраў самазвал, каб пакатацца па стадыёне былой школы, паведамляе міліцыя.

Падазраецца 20-гадовы малады чалавек. У адзін з вечароў ён зайшоў на тэрыторыю былой школы ў вёсцы Морына Іўеўскага раёна. Там жа на ноч сваю тэхніку пакідае мясцовы прадпрымальнік.

Хлопец заўважыў, што дзверы грузавога МАЗа не зачыненыя, а ў замку запальвання быў ключ. Завесці рухавік было нескладана, і зламыснік стаў намотваць кругі па былым школьным стадыёне на грузавіку. Накатаўшыся, малады чалавек кінуў грузавік.

На наступны дзень уладальнік аўтамабіля ўбачыў, што яго тэхніка за ноч пераехала ў іншае месца. Ён звярнуўся ў міліцыю. Завялі крымінальную справу па артыкуле «Выкраданне».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула