БЕЛ Ł РУС

У метро памёр пажылы мужчына: ён сам папрасіў выклікаць хуткую

27.09.2019 / 14:25

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося на станцыі метро «Плошча Леніна». У прэс-службе МУС Еўрарадыё паведамілі, што гэта пажылы мужчына прыкладна 70 год.

«Мужчыну стала блага, ён памёр да прыбыцця хуткай дапамогі», — паведаміла прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

Прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй Дроб удакладніў, што мужчына сам папрасіў супрацоўнікаў метрапалітэна выклікаць яму «хуткую». Брыгада медыкаў прыбыла на месца, дзе праводзіла рэанімацыйныя мерапрыемствы. Аднак выратаваць старога чалавека не атрымалася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула