БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, што цяпер адбываецца з МІУ і дзе будуць атрымліваць дыпломы выпускнікі гэтай зімы

3.12.2019 / 14:45

Nashaniva.com

Троху сціхаюць жарсці вакол Мінскага інавацыйнага ўніверсітэта, якому нядаўна адмовілі ў акрэдытацыі па шэрагу спецыяльнасцяў. 

Чытайце: Мінадукацыі назвала сапраўдныя прэтэнзіі да МІУ і вінаваціць рэктара Сушу ў прафанацыі

Што там адбываецца цяпер? 

Як паведамілі «Нашай Ніве» у Міністэрстве адукацыі, гісторыя там далёкая ад вырашэння, але прамежкавая сітуацыя такая:

«Студэнтаў з факультэта транспартнай лагістыкі, якія выпускаюцца зімой, мы пераводзім у БНТУ. Яны выказалі такое жаданні і напісалі заявы. Там засталіся, уласна, толькі дзяржаўныя экзамены, а часу выпраўляць сітуацыю няма.

А сам універсітэт, наколькі нам вядома, плануе заняцца паўторнай акрэдытацыяй. Апроч таго, МІУ напісаў у Генпракуратуру скаргу на дзеянні Дэпартамента кантролю ведаў», — патлумачылі «НН» у Мінадукацыі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула