Ірыну Халіп аштрафавалі на 382 рублі
Партызанскі раённы суд аштрафаваў на 382,5 рубля за ўдзел у «Сходзе свабодных людзей» уласнага карэспандэнта расійскай «Новай газеты» Ірыну Халіп, піша Радыё Свабода.
Паводле пратакола, яна брала ўдзел у несанкцыянаваным пікеце 15 лістапада. Акцыя праходзіла ў рамках перадвыбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў.
Амапавец Дзмітры Дзянісаў, які сьведчыў супраць Ірыны Халіп, пацвердзіў, што пікетоўцы выказваліся пра выбары. Пры гэтым міліцыянт мяркуе, што на падобны пікет мусіла падавацца заяўка, а, паводле ягоных звестках, дазволу гарадскія ўлады не давалі.
«Там увогуле масавыя мерапрыемствы забароненыя», — сказаў сведка.
Другі сьедка, амапавец Максім Конік, сказаў, што Ірына Халіп прамаўляла на пікеце, выкрыквала лозунг «Жыве Беларусь!» і раздавала інтэрв'ю журналістам.
Ірына Халіп спыталася ў сведкі, ці ён супраць, каб Беларусь жыла? Міліцыят сказаў, што ён не супраць «Жыве Беларусь!», а толькі сведчыць, што гэты лозунг Ірына Халіп прамаўляла некалькі разоў.
Ірына Халіп сказала, што не бачыць сэнсу абскарджваць пастанову.
«Цяпер, калі шчыра, я засяроджаная не на сваім штрафе, а на тым, што Яўген Афнагель і Макс Вінярскі сядзіць у ізалятары на Акрэсціна, дзе мусяць сустрэць Новы год. Вось пра іх я думаю найперш», — патлумачыла Халіп.