БЕЛ Ł РУС

МАРГ падрыхтаваў пастанову пра абмежаванне продажу жавальных сумесяў з нікацінам

24.12.2019 / 11:36

Nashaniva.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) падрыхтавала праект пастановы ўрада, скіраваны на ўвядзенне асобных абмежаванняў і забарон пры гандлі нетытунёвымі нікацінаўтрымальнымі вырабамі (г.зв. жавальныя сумесі), у прыватнасці іх продажу:

— непаўналетнім асобам ва ўзросце да 18 гадоў;

— метадамі адкрытай выкладкі і самаабслугоўвання;

— у форме разноснага гандлю, на рынках, з выкарыстаннем інтэрнэту ды інш.

Абарот такіх вырабаў пакуль заканадаўствам не рэгулюецца.

Разам з тым гэтыя вырабы вельмі папулярныя, у тым ліку сярод моладзі, і сегмент рынку нікацінаўтрымальных вырабаў, якія прадстаўлены на беларускім рынку як расійскімі, так і замежнымі вытворцамі, пастаянна расце. А асобныя вытворцы вызначаюць на упакоўцы або ў рэкламе свае вырабы як снюс, што з'яўляецца увядзеннем спажыўца ў зман.

Замест цыгарэт і вэйпаў цяпер «паўчы»: з’явілася новая небяспека для беларускіх падлеткаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула