БЕЛ Ł РУС

Дым ад лясных пажараў у Аўстраліі дайшоў да Чылі і Аргенціны

7.01.2020 / 09:09

Nashaniva.com

Дым ад лясных пажараў у Аўстраліі, якія ахапілі краіну з лістапада мінулага года, дасягнуў Чылі і Аргенціны, паведаміла чылійская метэаслужба MeteoChile ў Twitter, піша РБК.

En la imagen (RGB Color Verdadero del GOES-16) se aprecia el humo (color café tenue) proveniente de los incendios forestales de Australia. El humo ha sido transportado por el flujo de aire hasta Chile y Argentina #humo #incendiosforestales #AustralianBushfire pic.twitter.com/hutnrX6hWP

— MeteoChile (@meteochile_dmc) 6 января 2020 г.

На прымацаваных спадарожнікавых кадрах дым бачны над паўднёвай і цэнтральнай часткамі Чылі. Як паведамілі ў метэаралагічным упраўленні краіны, жыхары не адчуваюць паху, бо дым знаходзіцца на вялікай вышыні, перадае тэлеканал T13 Móvil.

Нацыянальная метэаралагічная служба Аргенціны пацвердзіла інфармацыю пра паступленне дыму.

Лясныя пажары бушуюць у Аўстраліі з лістапада 2019 года. Да тушэння прыцягнулі каля 3 тыс. вайскоўцаў. Паводле апошніх звестак, у агні загінулі 24 чалавекі, а таксама прынамсі 350 каал. На ліквідацыю наступстваў стыхійнага бедства ўлады Аўстраліі выдзеляць каля $ 1,4 млрд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула