БЕЛ Ł РУС

У Мінску «Фальксваген» збіў п'янага пешахода, які пераходзіў дарогу на чырвонае

20.01.2020 / 07:17

Nashaniva.com

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала ДАІ Мінска, 23-гадовы кіроўца аўтамабіля «Фальксваген Пола» рухаўся па вуліцы Першамайскай з боку вуліцы Янкі Купалы ў кірунку вуліцы Пуліхава. Каля дома № 18 ён здзейсніў наезд на мужчыну, які пераходзіў праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе на забараняльны сігнал святлафора.

Фота: ДАІ Мінска.

З лёгкімі пашкоджаннямі, а таксама прыкметамі алкагольнага ап'янення пешаход дастаўлены ў бальніцу. Вядзецца разбіральніцтва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула