БЕЛ Ł РУС

Знакамітая расійская актрыса прапала ў Мексіцы

27.01.2020 / 12:32

Nashaniva.com

Зорка фільмаў «Ваенна-палявы раман» і «Мэры Попінс, да пабачэння» Наталля Андрэйчанка знікла ў Мексіцы і не выходзіць на сувязь. Пра гэта PR-дырэктар заслужанай артысткі Расіі Ян Трунцаў паведаміў у «Укантакце», піша lenta.ru

Паведамленне пра знікненне артысткі таксама з'явілася ў акаўнтах, прысвечаных ёй, «Укантакце», Instagram і на яе старонцы ў Facebook. Ніводны з гэтых акаўнтаў афіцыйна не пацверджаны. У Instagram артысткі ў папярэдніх пастах распавядаецца пра яе падарожжы па Швейцарыі. У перадапошняй публікацыі, зробленай 26 студзеня, сцвярджаецца, што «вандроўка падышла да канца» і артыстка збіраецца дадому.

«Наталля не выходзіць на сувязь ужо больш за суткі. У суботу яна была ў гасцях у сяброўкі Марэт у Канкуне, з'ехала ў 3 гадзіны дня, сказаўшы пра дрэннае самаадчуванне і стомленасць, яе хіліла ў сон», — напісаў Трунцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула