БЕЛ Ł РУС

Пяцярых пацярпелых у шахце «Беларуськалія» перавязуць у мінскія бальніцы

5.03.2020 / 17:01

Nashaniva.com

Кансіліум спецыялістаў прыняў рашэнне перавезці пяцярых рабочых, траўмаваных у шахце «Беларуськалія», з рэанімацыі ў Салігорску ў мінскія бальніцы, паведамляе Мінздароўя.

«Пасля правядзення кансіліуму спецыялістаў, прынята рашэнне двух пацыентаў са злучанай траўмай з рэанімацыі перавесці ў БХМД ў Мінск, яшчэ трох пацыентаў, у якіх дыягнаставаны складаныя пераломы — у РНПЦ траўматалогіі і артапедыі. Адзін пацыент застаецца на лячэнні ў Салігорскай ЦРБ ў аддзяленні траўматалогіі. Яго стан стабільны, праз некалькі дзён плануецца перавод на амбулаторнае лячэнне», — гаворыцца ў паведамленні.

Здарэнне адбылося ўчора. Падземная машына для перавозкі пасажыраў на глыбіні 600 метраў сутыкнулася з цэлікам горнай выпрацоўкі. Работнікі прадпрыемства, якія знаходзіліся ў транспартным сродку, пацярпелі. Вадзіцель аўтамабіля ад атрыманых траўмаў памёр у бальніцы. Восем чалавек даставілі ў бальніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула