БЕЛ Ł РУС

Трамп: Мы павінны вярнуцца да працы. Інакш крызіс можа забіць больш людзей, чым каранавірус

24.03.2020 / 21:50

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп лічыць, што эканамічны крызіс можа забіць больш людзей, чым каранавірус, і чакае, што амерыканскі бізнэс адновіць працу да 12 красавіка.

«Паслухайце, вы губляеце мноства людзей з-за грыпу. Але вы страціце яшчэ больш людзей, калі прыведзяце краіну да масавай рэцэсіі або дэпрэсіі», — сказаў ён у інтэрв'ю Fox News.

Трамп выказаў здагадку, што абмежаванні на працу прыватнага бізнэсу могуць быць знятыя да Вялікадня, гэта значыць 12 красавіка.

Трамп падкрэсліў, што калі сітуацыя з закрыццём краіны будзе працягвацца, то памрэ яшчэ больш людзей: «Краіна павінна вярнуцца да працы».

Ён заклікаў выйсці на працу, але прытрымлівацца рэкамендацый для барацьбы з каранавірусам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула