БЕЛ Ł РУС

У Беларусі 86 выпадкаў каранавіруса, яшчэ двое пацыентаў пад пытаннем

25.03.2020 / 11:03

Nashaniva.com

Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале паведамляе, што па стане на 25 сакавіка ў Беларусі зафіксавалі 86 выпадкаў каранавіруса. Два дні таму называлася лічба 81 чалавек.

«На сёння ў Беларусі правялі каля 23 тыс. тэстаў на COVID-19. Ужо выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі 29 пацыентаў. Раней у іх тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік. У працэсе назірання і лячэння атрыманыя адмоўныя вынікі тэстаў. Працягваецца медыцынскі кантроль і лячэнне 57 пацыентаў», — гаворыцца ў паведамленні Мінздароўя.

Яшчэ па двух пацыентах спецыялісты праводзяць дадатковую праверку ў сувязі з неадназначнасцю атрыманых вынікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула