БЕЛ Ł РУС

У Мёрскім раёне ад пнеўманіі памёр 27-гадовы хлопец. Тэст адмоўны

2.05.2020 / 11:10

Nashaniva.com

У аграгарадку Пад'ельцы Мёрскага раёна ў ноч на 2 мая памёр 27-гадовы Аляксандр Ш. Афіцыйнай прычынай стала двухбаковая пнеўманія.

«Тэст на каранавірус бралі, адмоўны. Больш самі нічога не ведаем», — разгублена расказала «Нашай Ніве» яго маці. Яна дадала, што больш у сям'і ніхто не хварэе.

Па словах суседзяў, Аляксандр практычна ўвесь час быў дома, меў псіханеўралагічнае расстройства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула