БЕЛ Ł РУС

Яшчэ адна беларуская партыя адмовілася ад удзелу ў выбарах

11.05.2020 / 16:01

Nashaniva.com

Беларуская партыя «Зялёныя» прыняла рашэнне не ўдзельнічаць у прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2020 года.

«Партыя не будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі 2020 года і вылучаць свайго кандыдата», — гаворыцца ў заяве БПЗ, апублікаванай у фэйсбуку.

У арганізацыі адзначылі, што правядзенне выбараў 9 жніўня амаль на месяц зрушвае выбарчую кампанію і першы яе этап па зборы подпісаў у падтрымку кандыдатаў будзе праходзіць з 21 мая па 19 чэрвеня, «калі эпідэмія COVID-19 у Беларусі будзе ў поўным разгары».

«Улады ўстрымаліся ад вырашэння гэтай праблемы і не прапанавалі членам каманды кандыдатаў і выбаршчыкам бяспечны спосаб кантакту падчас кампаніі», — падкрэслілі ў партыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула