БЕЛ Ł РУС

Крэмль абвяргае, што ў Расіі заніжаецца статыстыка смяротнасці ад каранавіруса

10.06.2020 / 7:39

Nashaniva.com

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў абверг сцвярджэнні журналістаў тэлеканала СNN пра заніжэнне звестак аб смяротнасці ў Расіі ад захворвання, выкліканага каранавірусам, піша tass.ru.

У інтэрв'ю тэлеканалу, у адказ на рэпліку журналіста аб тым, што паказаная статыстыка нібыта можа быць заніжанай, паколькі ў РФ ад гэтага захворвання памірае менш людзей, чым у шэрагу іншых краін, Пяскоў падкрэсліў: «Не, я не згодны з гэтымі ацэнкамі. Вы ніколі не задумваліся аб магчымасці таго, што расейская сістэма аховы здароўя з'яўляецца больш эфектыўнай, што яна дазваляе захаваць жыцці большай колькасці людзей?»

Кажучы пра колькасць выяўленых у Расіі выпадкаў заражэння, Пяскоў канстатаваў: «У нашай краіне праводзяць як мага больш тэстаў на каранавірус. Чым больш тэстаў вы праводзіце, тым больш выяўляеце [выпадкаў заражэння]».

Расія знаходзіцца на трэцім месцы ў свеце пасля ЗША і Бразіліі па колькасці выяўленых выпадкаў каранавіруса. Паводле апошніх звестак, у краіне 485,2 тысячы інфікаваных, памерла 6142 чалавекі, з іх 171 — за апошнія суткі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула