БЕЛ Ł РУС

У Рэчыцкім раёне ДАІ пераследавала аўтамабіль: за рулём аказаўся 15-гадовы расіянін

15.06.2020 / 14:05

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 12 чэрвеня прыблізна а 6-й раніцы. У Рэчыцы на скрыжаванні вуліц Савецкая і Чапаева супрацоўнікі ДАІ звярнулі ўвагу на аўтамабіль «Лянча», пасажыр і кіроўца якога не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, паведамляе афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.

Кіроўца праігнараваў патрабаванні спыніцца. Уключыўшы пробліскавыя маячкі чырвонага і сіняга колеру, міліцыянты сталі пераследваць машыну.

Сыходзячы ад пагоні, кіроўца «Лянча» неаднаразова парушаў правілы дарожнага руху: не выконваў сігналы святлафораў, патрабаванні дарожных знакаў і разметкі. Сваімі дзеяннямі ён ствараў рэальную пагрозу жыццю і здароўю іншых удзельнікаў дарожнага руху: хуткасць дасягала 100 км/г.

Выехаўшы на трасу «Рэчыца — Горваль — Васілевічы», кіроўца-уцякач перашкаджаў абгону. Інспектары ДАІ неаднаразова папярэджвалі яго пра выкарыстанне табельнай зброі, аднак безвынікова.

Пасля папераджальных стрэлаў у паветра былі прыцэльныя па колах: з прабітым заднім колам аўто спынілася.

Высветлілася, што за рулём аказаўся 15-гадовы грамадзянін Расіі. Ён быў у сваякоў у Рэчыцы і без дазволу ўзяў аўтамабіль. Пры гэтым правоў у яго не было, і быць не магло. Пасажырам быў 17-гадовы навучэнец, які таксама знаходзіўся ў гасцях у родных.

Інфармацыя аб правапарушэнні непаўналетнім будзе накіравана ў камісію па справах непаўналетніх для разгляду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула