БЕЛ Ł РУС

Каранавірус прысутнічаў у сцёкавых водах Італіі яшчэ ў снежні

20.06.2020 / 08:53

Nashaniva.com

У Італіі каранавірус, магчыма, пачаў распаўсюджвацца нашмат раней, чым лічылася да гэтага, паведамляе BBC.

Навукоўцы з Нацыянальнага інстытута аховы здароўя Італіі выявілі сляды каранавіруса ў сцёкавых водах Мілана і Турына. Пробы вады былі ўзятыя 18 снежня 2019 года.

Кітай афіцыйна пацвердзіў першыя выпадкі заражэння каранавірусам у канцы снежня 2019 года. Першы інфікаваны ў Італіі быў шпіталізаваны ў сярэдзіне лютага.

Пробы, узятыя ў кастрычніку і лістападзе 2019 года, не паказалі наяўнасць каранавіруса. У сцёкавых водах Балонні сляды каранавіруса з'явіліся ў студзені.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула