БЕЛ Ł РУС

Паліцэйскі, падазраваны ў забойстве Флойда, выйшаў пад заклад

5.07.2020 / 19:40

Nashaniva.com

Адзін з паліцэйскіх у ЗША, абвінавачаных у забойстве афраамерыканца Джорджа Флойда падчас затрымання, вызвалены пад заклад, гаворыцца ў публічнай базе звестак турмы ў акрузе Хенепін, пішуць інфармагенцтвы.

Звольнены з паліцыі Ту Тао вызвалены 4 ліпеня, сведчаць звесткі з базы.

Раней суд вызначыў заклад у 750 тысяч даляраў для вызвалення Тао да працэсу.

Яшчэ двое падазраваных паліцэйскіх былі вызваленыя пад аналагічны заклад у канцы чэрвеня. Галоўны падазраваны Дэрэк Шовен пакуль застаецца ў турме, для яго заклад вызначаны ў памеры 1,25 мільёна даляраў.

Забойства Флойда падчас затрымання паліцыяй выклікала хвалю маштабных пратэстаў і беспарадкаў спачатку ў ЗША, а потым і ў іншых краінах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула