БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік Мінабароны Літвы: На вучэнні ў Беларусі варта рэагаваць спакойна

20.08.2020 / 10:29

Nashaniva.com

Фота Andrius Ufartas

Міністр абароны Літвы Раймундас Каробліс сцвярджае, што на ваенныя вучэнні ў Беларусі, якія праходзяць побач з літоўскай мяжой, трэба рэагаваць спакойна, яны не ўяўляюць пагрозы, піша Delfi.lt.

«Па сутнасці сітуацыя такая, што няма прамой ваеннай пагрозы, сіл, якія атакуюць, гэтага мы дакладна не назіраем. А як мы павінны на гэта рэагаваць? Думаю, што спакойна, бо дзеянні па эскалацыі сітуацыі з беларускага боку накіраваныя ўнутр краіны ў мэтах прапаганды. Мабыць, яны толькі і чакаюць нашага адказу», — заявіў міністр у чацвер у эфіры радыёстанцыі Ziniu radijas.

«Няма такіх пагроз, на якія трэба было б неяк асабліва рэагаваць у ваенным сэнсе», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула