БЕЛ Ł РУС

Кіраўніца федэрацыі шахмат: Той факт, што выбар людзей 9 жніўня не быў прызнаны, стаў для мяне пунктам незвароту

20.08.2020 / 13:54

Nashaniva.com

mst.by

Кіраўніца Беларускай федэрацыі шахмат, віцэ-прэзідэнт ФІДЭ Анастасія Сарокіна выказала меркаванне аб падзеях у Беларусі, піша Tribuna.com.

«Я не магу больш рабіць выгляд, што нічога не адбываецца. Я доўгі час падтрымлівала ўладу, бо бачыла, што многае зроблена для развіцця спорту. Усё было спакойна і ціха. Але той факт, што выбар людзей не быў прызнаны, стаў для мяне пунктам незвароту», — сказала Сарокіна.

Раней Сарокіна падпісала ліст спартыўнай грамадскасці, якая выступіла з патрабаваннем правесці паўторныя выбары прэзідэнта Беларусі і спыніць гвалт з боку сілавікоў у дачыненні да жыхароў Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула