БЕЛ Ł РУС

У Мінску адбыўся напад на абменнік. Вядзецца вышук злачынцы

28.09.2020 / 12:45

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў чацвер, 24 верасня, у 11:20, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.

Да памяшкання аднаго з пунктаў абмену валют у Фрунзенскім раёне падышоў невядомы. Дачакаўшыся, калі касір выйдзе з пункта на перапынак, ён падышоў да яе і пагражаючы прадметам, падобным да выбуховага прыстасавання, запатрабаваў перадаць грошы.

Забегшы назад у памяшканне, работніца банка націснула на трывожную кнопку. Пасля чаго мужчына ўцёк з месца здарэння.

Распачалі крымінальную справу па ч. 3 арт. 207 (Разбой) Крымінальнага кодэкса. Следчымі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі праводзяцца следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на высвятленне асобы мужчыны.

Калі вы ведаеце нешта пра мужчыну на фота, СК просіць паведаміць ва УСК па Мінску праз тэлефон 8 (017) 389 55 55.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула