БЕЛ Ł РУС

«Ніякіх рэпрэсій няма». Што адбываецца ў гімназіі №50, дзе настаўнікі запісалі зварот да народа

27.10.2020 / 11:52

Nashaniva.com

Настаўнікі гімназіі запісалі відэазварот, у якім запатрабавалі спынення гвалту, вызвалення палітзняволеных, аднаўлення на працы звольненых з палітычных матываў выкладчыкаў і адлічаных студэнтаў на вучобе. «Радыё Свабода» спытала ў дырэктаркі гімназіі пра наступствы.

У мінскай гімназіі №50 абверглі звесткі з чатаў пра тое, што дырэктарку гімназіі звальняюць, а настаўнікаў выклікаюць у Міністэрства адукацыі за ўдзел у відэазвароце.

Дырэктарка гімназіі Элеанора Кітуновіч сказала, што не збіраецца даваць ніякіх каментароў.

«Але магу сказаць, што ніякіх рэпрэсій супраць настаўнікаў, калектыву і мяне асабіста няма», — сказала яна.

Выпускнікі гімназіі апублікавалі адкрыты ліст у падтрымку настаўнікаў гімназіі №50.

«Мы, выпускнікі гімназіі №50, выказваемся супраць гвалту, прававога дэфолту і абмежавання базавых чалавечых правоў і свабодаў, тым самым далучаючыся да сказанага вамі, — гаворыцца ў лісце. — Мы ганарымся тым, што гэтага патрабуюць нашы настаўнікі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула