БЕЛ Ł РУС

У Брэсце за сарваны дзяржаўны сцяг далі год «хіміі»

6.11.2020 / 10:51

Nashaniva.com

spring96.org

Суд Ленінскага раёна Брэста 6 лістапада вынес прысуд па крымінальнай справе Іллі Смольскага, якога абвінавацілі ў знявазе дзяржаўнага сцяга паводле артыкула 370 Крымінальнага кодэкса, піша spring96.org.

Дзяржаўная абвінаваўца Ціхановіч патрабавала адзін год абмежавання волі з накіраваннем ва ўстановы адкрытага тыпу — максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле.

Сёння суддзя Грушко прызнаў Іллю Смольскага вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе 1 года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

16 верасня каля гадзіны ночы хлопец падышоў да будынка харэаграфічнай школы ў Брэсце і, падскочыўшы, тузануў дзяржаўны сцяг, пры гэтым дзяржала зламалася і сцяг упаў на зямлю. Затым чалавек пайшоў далей.

Смольскі казаў, што віну прызнае цалкам. Аднак да гэтага на пытанні аб прычынах свайго ўчынку казаў, што зрабіў гэта «па дурасці» і што «не хацеў паказаць блюзнерскага стаўлення да сцяга».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула