БЕЛ Ł РУС

55-гадовай гарадзенцы, якая ўкусіла двух амапавак, далі два гады «хатняй хіміі»

17.12.2020 / 15:51

Nashaniva.com

У судзе Ленінскага раёна Гродна вынесены прысуд Марыне Палікарпавай. Суд прызнаў яе вінаватай і прызначыў пакаранне ў выглядзе двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову — хатняй «хіміі». Яе абвінавацілі ў гвалце ў дачыненні да жанчын-амапавак — арт. 364 Крымінальнага кодэксу, паведамляе spring96.org.

Справа датычылася падзей вечара 9 жніўня. Тады фармацэўта Марыну Палікарпаву затрымалі і збілі дзве прадстаўніцы АМАП — Дар’я Бандарчук і Марыя Мазуркевіч.

Але крымінальную справу пачалі менавіта на пацярпелую Палікарпаву. Калі Марыну Палікарпаву душылі фізічна, яна чыста інстынктыўна ўкусіла за руку адну з супрацоўніц міліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула