БЕЛ Ł РУС

За бел-чырвона-белы сцяг з «Пагоняй» на хутары IT-інвестару Астрынскаму далі 20 базавых

18.01.2021 / 12:46

Nashaniva.com

Суд Іўеўскага раёна разгледзеў справу ІТ-інвестара Валерыя Астрынскага, якога затрымалі ўвечары ў суботу за БЧБ-сцяг з «Пагоняй».

Бізнэсоўцу далі штраф у 20 базавых велічынь — 580 рублёў, піша dev.by.

Фота з фэйсбука Таццяны Бакланавай

16 студзеня Валерыя Астрынскага затрымалі ў вёсцы Барова ў Іўеўскім раёне. Падставай для гэтага стаў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг з «Пагоняй» на хутары. Яго абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванага адзіночнага пікету. Да суда ён знаходзіўся ў Іўеўскім РАУС.

Валерый Астрынскі — інвестар, бізнэс-анёл, сузаснавальнік аб'яднання Angels BAND, уваходзіць у топ-200 паспяховых і ўплывовых бізнэсменаў Беларусі, паводле выдання «Ежедневник».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула