БЕЛ Ł РУС

Баскаў адказаў на пытанне, ці будзе зборная Беларусі ўдзельнічаць у ЧС-2021

19.01.2021 / 15:39

Nashaniva.com

Старшыня федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў у прамым эфіры расійскага «Першага канала» адказаў на пытанне, ці будзе зборная Беларусі ўдзельнічаць у ЧС па хакеі.

hockey.by

У панядзелак стала вядома, што IIHF забрала чэмпіянат свету па хакеі ў Мінска.

— Мы вельмі паважаем працу спартсменаў, умеем шанаваць яе. Таму, напэўна, не маем маральнага права дзейнічаць, як нашы апаненты, забіраючы ў спартсменаў мару, а ў заўзятараў — любімую каманду. Тым больш у нас цяпер маладая зборная. Магчыма, хтосьці ў першы раз паедзе на чэмпіянат свету, — цытуе словы Баскава Tut.by.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула