БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік МЗС Латвіі: Патрабаванне аб экстрадыцыі Цапкалы павінна быць адхілена

10.02.2021 / 09:11

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс заявіў, што запыт на экстрадыцыю экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Валерыя Цапкала павінен быць адхілены. Пра гэта ён паведаміў у Twitter, піша Tut.by.

Кіраўнік МЗС Латвіі таксама лічыць, што разглядае «запыт рэжыму Лукашэнкі аб экстрадыцыі беларускага апазіцыйнага палітыка як адкрытую спробу помсты».

Пры гэтым ён адзначыў, што ў адпаведнасці з латвійскім заканадаўствам рашэнне прымаецца кампетэнтнымі праваахоўнымі органамі, улічваючы ўсе аспекты справы.

Нагадаем, Следчы камітэт накіраваў у Генпракуратуру дакументы аб ініцыяванні пытання перад Латвіяй аб экстрадыцыі экс-кіраўніка ПВТ і ўдзельніка перадвыбарнай прэзідэнцкай кампаніі Валерыя Цапкалы, паведамілі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» 8 лютага. У паведамленні сказана, што яго абвінавачваюць «па шэрагу карупцыйных злачынстваў і атрыманні хабараў у асабліва буйным памеры».

Цапкала: Мяне папрасілі пералічыць грошы ў рэзервовы фонд прэзідэнта

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула