БЕЛ Ł РУС

У Каларада хлопца не запрасілі на дзень нараджэння. Ён прыйшоў і застрэліў сваю дзяўчыну і пяць чалавек

12.05.2021 / 14:30

Nashaniva.com

Трагедыя здарылася ў мінулую нядзелю каля апоўначы ў горадзе Каларада-Спрынгс.

28-гадовы Тэадора Масіас прыйшоў з паўаўтаматычным пісталетам на святкаванне дня нараджэння ў трэйлерным парку, застрэліў сваю дзяўчыну Сандру Ібара-Перэз і яшчэ пяцярых прысутных, а потым стрэліў у сябе, піша Бі-бі-сі.

Забітыя былі двое з траіх імяніннікаў. Са слоў паліцыі, у стралка быў канфлікт з сям'ёй дзяўчыны, і ён часта раўнаваў забітую да іншых мужчын.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула