БЕЛ Ł РУС

«Узяла актыўны ўдзел у несанкцыянаваным культурна-масавым мерапрыемстве». Жанчыне далі 10 сутак за песню «Муры» ў пераходзе

18.05.2021 / 13:29

Nashaniva.com

16 мая каля 19:00 затрымалі 41-гадовую Алену Гаўрылаву ў пераходзе каля Камароўскага рынку. Супрацоўнікі міліцыі расцанілі спеў песні «Муры» як несанкцыянаванае культурна-відовішчнае масавае мерапрыемства, за якое на жанчыну склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП, пішуць праваабаронцы.

18 мая ў судзе Савецкага раёна суддзя Сяргей Шаціла разглядзеў справу Алены Гаўрылавай.

Яна патлумачыла, што ў той дзень спявала розныя песні, сярод якіх была і песня «Муры» — менавіта яна стала прычынай затрымання. Таму суддзя Шаціла вырашыў пацікавіцца, што яна азначае. Алена адказала, што гэтая песня пра «каталонскага музыку: ён спяваў, а людзі паўтаралі яго песні». Але сведка-міліцыянт не пагадзіўся і заявіў, што песня носіць палітычны характар.

Суддзя таксама цікавіўся, ці спыняліся каля жанчыны людзі, але Алена адказала адмоўна. У выніку, суддзя Шаціла палічыў віну Гаўрылавай цалкам даказанай, а спеў песні «Муры» — несанкцыянаваным культурным мерапрыемствам.

Вынік — 10 сутак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула